Пуцін у расейскі Дзень абаронцаў айчыны: Крым не аддамо, мы за мір


Уладзімір Пуцін спадзяецца што не дойдзе да «апакаліптычнага сцэнару» – вайны з Украінаю. У інтэрвю расейскім журналістам Пуцін ухіліўся ад адказу на пытанне – ці могуць быць прызнаныя «ЛНР» і «ДНР» незалежнымі дзяржавамі.

Пуцін залікаў паважаць «рашэнне народу» у Крыме аб адлучэнні да Расеі ды ў гутарцы з журналістам падкрэсліваў зацікаўленасць Расеі ў міры ва Украіне. Паводле Пуціна, гэта магчыма толькі калі будуць выконвацца пагадненні, падпісаныя ў Менску ў межах сустрэчы ў «нармандскім фармаце».

Журналіст запытаў Пуціна пра ўзаемадачыненні з Захадам ды пра тое, ці ўдалося яму «звярнуць увагу еўрапейскіх калегаў на нацысцкую ідэалогію, якая ўзяла верх у Кіеве». На што Пуцін адказаў: «яны стараюцца гэтага не заўважаць».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў