Пуцін прысвоіў пракурорцы Крыму генеральскі чын


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прысвоіў пракурорцы Крыму Наталлі Паклонскай чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3 класу, які адпавядае званню генерал-маёра.

Адпаведны дакумент апублікаваны ў чацвер, 11 чэрвеня, на афіцыйным партале прававой інфармацыі Расеі, падае korrespondent.net.

Да гэтага Паклонскага была старэйшым дарадцам юстыцыі, што адпавядае званню палкоўніка.

Паклонская была прызначаная летась у сакавіку пракурорам Крыму пасля анексіі паўвострава Расеяй.

Раней Паклонская заявіла, што крымская пракуратура ўстанавіла імёны і прозвішчы ўсіх каардынатараў Еўрамайдану на паўвостраве і мае намер іх пасадзіць.

Міністэрства ўнутраных справаў Украіны абвесціла Наталлю Паклонскую ў вышук па артыкуле Крымінальнага кодэксу Украіны за «дзеянні, учыненыя з мэтай гвалтоўнага змянення або звяржэння канстытуцыйнага ладу ці захопу дзяржаўнай улады, а таксама змову аб здзяйсненні такіх дзеянняў» (ч. 1 арт. 109).

Наталля Паклонская стала таксама папулярным героем інтэрнэт-мемаў. Яна стала таксама прататыпам персанажа «Обвиняшка» ў бясплатнай кампютарнай гульні «Prime World».

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

МЯ, паводле korrespondent.net

Стужка навінаў