Прыватныя перавознікі са Светлагорску пачалі вайну супраць «Гомельаблпасажыртранс»


Уладальнікі маршрутак ня згодныя ў абавязковым парадку ўсталёўваць на сваіх маршрутных аўтобусах GPS-трэкеры. Гэтага патрабуе новая дамова з камунальнікамі, якія даюць дазвол на адпаведную дзейнасць. Прыватнікі называюць дакумент «кабальным».

Афіцыйная версія новаўвядзення – «забяспечыць якасць абслугоўвання пасажыраў на маршрутах, бяспеку руху, а таксама ажыццявіць аператыўны кантроль працы транспартавых сродкаў». Гучыць добра. Але прыватнікі не задаволеныя, што за праект «Гомельаблпасажыртрансу» яны мусяць плаціць са сваіх гаманцоў і набываць прыладу за ўласныя грошы (самая танная каштуе прыкладна 700 тысячаў) ды штомесяц аплочваць яе абслугоўванне. Асабліва цяпер – калі колькасць пасажыраў зніжаецца. Адпаведна, падае і прыбытак перавознікаў.

Лола Бурыева, belsat.eu

Стужка навінаў