Прынт супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу з’явіўся ў Берасці. Фотафакт.


Раніцай 10 чэрвеня ў цэнтры Берасця з’явіўся прынт супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.

Нагадаем, што змаганне за права жыць і дыхаць свежым паветрам вядзецца ўжо 6 мясяцаў. Пакуль не дапамаглі спыніць будаўніцтва патэнцыйна шкоднага акумулятарнага заводу са свінцовымі выкідамі ані 40 тысяч подпісаў берасцейцаў у адміністрацыю Лукашэнкі, ані шматразовыя сустрэчы з уладамі, ані акцыі пратэсту, ані нават суды.

Адказ уладаў заўжды аднолькавы: уздзеянне прадпрыемства на навакольнае асяроддзе будзе нязначным. А адзін з галоўных аргументаў чыноўнікаў – 180 працоўных месцаў ды $ 4,5 млн паступленняў у бюджэт у год.

Напрыканцы траўня стала вядома, што ў Свабоднай эканамічнай зоне «Менск» зарэгістравалі новага рэзідэнта – таварыства з абмежаванай адказнасцю «АртСтылІнвест». Прадпрыемства зоймецца вытворчасцю прамысловых акумулятарных батарэяў і зарадных прыладаў.

ЦЛ, belsat.eu

Стужка навінаў