Прынц Гары не будзе ваяваць супраць Ісламскай Дзяржавы?


Брытанскі прынц Гары пакіне ў чэрвені 2015 года службу ў арміі. Унук каралевы Вялікабрытаніі Елізабэты II, пілот верталёту каралеўскіх ВПС пацвердзіў шматлікія чуткі вакол сваёй асобы.

Гары зрабіў гэта афіцыйна ў сваёй адкрытай заяве, выдадзенай у прэс-рэлізе Кенсінгтанскага палацу ў панядзелак, паведамляе USA TODAY.

«Я ўдзячны за гэты досвед, які застанецца са мной да скону жыцця» – дадаў унук каралевы Вялікабрытаніі Елізабэты II.

Служба каралеўскай высокапастаўленай асобы адзначалася адсутнасцю гучных скандалаў з часоў публічнага з’яўлення ў форме Вермахта са свастыкай.

Вядома, што малодшы сын прынца Ўэльскага Чарльза і яго памерлай жонкі прынцэсы Дыяны зрабіў два туры ў Афганістан, пасля сканчэння Каралеўскай ваеннай акадэміі. Пасля службы экс-жаўнер каралеўскага войска плануе заняцца праблемамі брытанскіх параненых вайскоўцаў.

За прынцам Гары было аб’яўлена паляванне тэрарыстычным рухам Талібан. Аднак, хутчэй за ўсё, Гары ўжо не паспее прыняць удзел у міжнароднай кааліцыі супраць «Ісламскай Дзяржавы».

ГВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары