Прыйшоў час пагаварыць. Пуцін прапанаваў Беларусі і Казахстану валютны саюз


[vc_single_image image=”0″ img_size=”large”]

Пра гэта ў пятніцу заявіў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

«Думаем, прыйшоў час пагаварыць аб магчымасці фармавання ў перспектыве валютнага саюзу», – сказаў Пуцін па пасля трохбаковай сустрэчы з удзелам кіраўнікоў Беларусі і Казахстану.

Прэзідэнт Расеі дадаў, што падчас гутаркі абмяркоўваліся пытанні еўразійскай інтэграцыі. Паводле расейскага лідара, «працуючы плячо ў плячо, прасцей рэагаваць на вонкавыя фінансавыя, эканамічныя пагрозы, абараняць наш сумесны рынак», – адзначыў Уладзімер Пуцін.

У сваю чаргу Лукашэнка заявіў, што кіраўнікі трох краінаў маюць намер сустрэцца 8 траўня.

«Мы дамовіліся, што мы сустрэнемся 8 траўня ў Маскве, знойдзем час. Уладзімер Уладзімеравіч нам паабяцаў пры ўсёй занятасці ў Маскве, з-за перагружанасці парадку дня, мы знойдзем час, каб на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў нашага Саюзу абмеркаваць тыя пытанні, якія падымаліся сёння. Але спачатку ўрады павінны сустрэцца і прыняць канкрэтныя рашэнні па ўсіх гэтых пытаннях», – сказаў Лукашэнка.

26 лютага 1999 Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расея і Таджыкістан падпісалі Дагавор аб Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы. Пазней была падпісаная дамова аб Еўразійскім эканамічным саюзе.

ЮВ, паводле ТАСС

Стужка навінаў