Ільхам Аліеў памілаваў асуджанага на 3 гады Аляксандра Лапшына, паведамляе vesti.az.
Лапшына абвінавачвалі ў парушэнні закона аб дзяржаўнай мяжы. Напрыканцы 2016 года блогера затрымалі ў Менску. Лапшын трапіў у «чорны спіс» за наведванне Нагорна-карабахскай рэспублікі без узгаднення з уладамі.
Напачатку жніўня Ільхам Аліеў патэлефанаваў кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку ды падзякаваў за выдачу блогера.
7 лютага блогера ў суправаджэнні працаўнікоў Службы дзяржаўнай бяспекі Азербайджана даставілі ў Баку, нягледзячы на пратэст Расеі і Ізраіля (Лапшын – грамадзянін абодвух краінаў).
ЮВ, belsat.eu