Прэс-служба Лукашэнкі: Большасць беларускіх лекаў каштуе $ 1–2


Паводле кіраўніка дзяржавы, цяжка кантраляваць цэны на лекі ўва ўмовах «рынкавай эканомікі» і «поўнай свабоды».

Падчас сустрэчы з жыхарамі пасёлку Копысь Аляксандр Лукашэнка заявіў, што спрабуе стрымліваць цэны на лекі.

Гэта такая, ведаеце, вельмі складаная сітуацыя – як пракантраляваць цэны, калі ў нас рынкавая эканоміка, калі поўная свабода. Але мы тым не менш стараемся гэта рабіць, – сказаў Лукашэнка.

Паводле Лукашэнкі, калі знізіць грошы на лекі, з’явяцца праблемы ў фармацэўтычных прадпрыемстваў і ўпадзе заробак іхных працаўнікоў.

Прэс-служба Лукашэнкі падае, што большасць беларускіх медпрэпаратаў каштуюць каля $ 1-2, і толькі невялікая частка прэпаратаў мае высокі кошт.

Яшчэ 6 гадоў таму ў Беларусі выраблялася толькі каля 18 % лекаў, астатнія прывозілі з-за мяжы, – заявіў Лукашэнка. – Гэты было фактычна пагрозай для рэспублікі.

«На сёння мы маем 56–57 % уласных лекаў. Але зыходны матэрыял, субстанцыю мы закупляем у розных краінах свету, і на іх аснове вырабляем тут лекі. Кантраляваць цану цяжка, бо або субстанцыя вельмі дарагая, або мы набываем імпартныя лекі – там сваю цану не ўставіш», – заявіў кіраўнік краіны.

Лукашэнка паабяцаў, што яшчэ раз «паглядзіць на фактары цэнаўтварэння».

Летась урад выступіў з прапановаю рэгуляваць кошты на лекі. Эксперты заявілі, што замест зніжэння коштаў у аптэках можа ўзнікнуць дэфіцыт.

ДД

Глядзі таксама
Каментары