Прэс-сакратар ураду пра візіт беларускай дэлегацыі ў Маскву: «Тэматыка перамоваў не раскрываецца»


Урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з намеснікам прэмʼер-міністра Уладзімірам Сямашкам накіравалася ў Маскву на перамовы, паведаміў агенцтву interfax.by прэс-сакратар ураду Уладзіслаў Сычэвіч.

Прэс-сакратар адзначыў, што дэлегацыя накіравалася на перамовы «у звычайным працоўным парадку».

«Тэматыка перамоваў не раскрываецца», – заявіў прэс-сакратар.

Нагадаем, што Расеяй і Беларусь ужо 13 месяцаў спрабуюць развязаць канфлікт неплацяжоў за газ.

За 2016 год неплацяжы могуць дасягнуць $ 500 млн. У адказ на затрымкі плацяжоў Расея пастаўляе ў Беларусь нафту па скарочаным графіку. У першым квартале 2017-га запланаваная пастаўка 4 млн тон замест 5,5 млн, як гэта было два гады таму. Беларусь працягвае настойваць на зніжэнні цаны на газ.

ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.by

Глядзі таксама
Каментары