Прэс-цэнтр АТА: Рэкордная за апошнія месяцы колькасць абстрэлаў


Прэс-цэнтр антытэрарыстычнай аперацыі паведамляе пра рэкордную колькасць абстрэлаў за апошнія некалькі месяцаў у зоне канфлікту на ўсходзе Украіны.

«У цэлым, за мінулыя содні – 14 жніўня – праціўнік 175 раз парушыў рэжым спынення агню. 25 разоў баевікі ўжывалі артылерыю, 64 – мінамёты, 19 – рэактыўныя сістэмы залпавага агню БМ-21 «Град», 93 – стралковую зброю і гранатамёты», – сказана ў паведамленні АТА ў «Фэйсбуку».

Прэс-цэнтр адзначае, што «агнявая актыўнасць праціўніка была найбуйнейшай за апошнія месяцы».

Са свайго боку ўзброеныя прыхільнікі самаабвешчаных рэспублік на Данбасе кажуць, што не выконваюць Менскія пагаднення і парушаюць замірэнне менавіта ўкраінскі войскі, падае Бі-Бі-Сі.

Глядзіце яшчэ >>> Беспрэцэдэнтнае ўзмацненне агню ва Украіне

Між тым у пятніцу сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў сказаў, што ў выпадку актывізацыі расейскіх войскаў на ўсходзе Украіны ўвядзе ваеннае становішча і мабілізуе ўсе сілы.

«Калі зноў будзе актыўнае выкарыстанне расейскіх войскаў, мы вымушаны будзем уводзіць ваеннае становішча і праводзіць больш магутную мабілізацыю ўсяго патэнцыялу, у краіне», – сказаў Турчынаў.

Ён назваў бягучую сітуацыю на ўсходзе Украіны «вельмі напружанай» і не выключыў магчымасці зрыву выканання Менскіх пагадненняў:

«Тая колькасць абстрэлаў, якія вядуцца па нашай тэрыторыі, па нашых пазіцыях, сведчаць, што фактычна Расея рыхтуецца сарваць Менскія пагадненні і рыхтуе дастаткова сурёзны наступ», – заявіў сакратар РНБА.

Расея паслядоўна адмаўляе прысутнасць сваіх вайскоўцаў на некантраляваных Кіевам тэрыторыях Данецкай і Луганскай

вобласцяў.

Крэмль таксама ўсклаў адказнасць за эскалацыю сітуацыі на Данбасе на ўкраінскую ўлада.

ІЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў