Прэмʼер Узбекістану заняў месца Іслама Карымава


Прэмʼер-міністр Узбекістану Шаўкат Мірзіёеў (на фота) будзе часова выконваць абавязкі прэзідэнта краіны.

Рашэнне прынялі на пасяджэнні парламенту. Пра смерць першага (і адзінага) прэзідэнта Узбекістану Іслама Карымава, які ўзначальваў краіну 30 гадоў, улады афіцыйна паведамілі 2 верасня.

Карымава пахавалі 3 верасня паводле мусульманскіх звычаяў у яго родным горадзе Самаркандзе, на могілках, дзе пахаваныя яго бацькі.

Фота: uzdaily.uz

ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.ru

Стужка навінаў