Прэмʼер-міністр пратэсціў «Geely Emgrand GT» беларускай зборкі (ВІДЭАФАКТ)


Андрэй Кабякоў наведаў завод «БелДжі», дзе збіраюць аўтамабілі «Geely».

«Годная машына. Камфортная, прасторная. Добра абсталяваная, што зразумела, бо гэта аўтамабіль палепшанай камплектацыі. Добра бяжыць, мякка», – падзяліўся Андрэй Кабякоў сваймі ўражаннямі пасля тэст-драйву новай мадэлі «Geely Emgrand GT».

У Беларусі збіраюць 6 версіяў гэтага кітайскага аўтамабіля. У 2017 годзе СЗАТ «БелДжі» адкрые новы завод па зборцы «Geely». Плануецца выпускаць з канвееру па 60 тысяч аўтамабіляў у год.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў