Прэмʼер Кабякоў кажа, што працы ў Беларусі хапае


На думку прэмʼер-міністра Беларусі, узровень беспрацоўя ў нашай краіне – адзін з самых малых у свеце.

Пра гэта Андрэй Кабякоў заявіў у эфіры тэлеканалу «Мир 24».

«Чалавек, калі хоча працаваць, ён такую працу знойдзе. І гэтая праца дасць прыбытак, які дазволіць яму, ва ўсялякім разе, мець нармальныя сродкі да існавання. Калі хочаш мець больш, значыць, трэба працаваць больш«, – сказаў прэмʼер-міністр.

Спасылаючыся на метадалогію Міжнароднай арганізацыі працы, Кабякоў заявіў, што ўзровень беспрацоўя ў краіне не перавышае 5,2 %.

«Гэта вельмі добры паказнік з кропкі гледжання ацэнкі ўзроўню беспрацоўя. Таму яшчэ раз падкрэслю, у Беларусі хто хоча працаваць – працу сабе знойдзе», – дадаў прэмʼер.

Пра тое, на якую працу могуць разлічваць жыхары беларускіх рэгіёнаў, – у нашым рэпартажы:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў