Праз выхад Вялікай Брытаніі з ЕЗ 400 найбагацейшых людзей свету страцілі $ 127,4 мільярдаў


 Фота: tjournal.ru Марк Цукерберг (6-ты ў спісе найбагацейшых людзей свету, паводле «Forbes») на прэзентацыі «Samsung»

Пра гэта паведамляе «Bloomberg».

«У пятніцу 400 найбагацейшых людзей свету страцілі $ 127,4 мільярдаў, калі глабальныя рынкі акцыяў пахіснуліся праз навіну, пра тое, што брытанскія выбарцы вырашылі пакінуць Еўрапейскі Звяз», – гаворыцца ў паведамленні агенцтва.

Zrzut ekranu 2016-06-26 o 16.29.26

Больш за ўсіх страціў заснавальнік сеткі крамаў «Zara» Амансьё Артэга (больш за $ 6 млрд). Мільярдныя страты панёс уладальнік «Microsoft» Біл Гейтс, заснавальнік Amazone.com Джэфры Бэйзоўс і самы багаты чалавек у Вялікай Брытаніі Джэральд Кавендыш Гросвенар.

ЮВ, belsat.eu, паводле bloomberg.com

Глядзі таксама
Каментары