Праз тры тыдні «BRUTTO» выступіць у Гомлі


«BRUTTO» у Таронта. Фота: vk.com/brutto

Гэта будзе першы канцэрт у Беларусі. 29 кастрычніка музыкі прадставяць сваю праграму «Double hot», у якую ўвайшлі трэкі з альбомаў «Родны край» і «Underdog» ды старыя песні «Ляпіса Трубяцкога».

У Гомель «BRUTTO» прывязе чатыры фуры светлавога абсталявання і гукавой тэхнікі.

Цяпер гурт выступае з канцэртамі ў ЗША і Канадзе.

Патрэнуемся ў ЗША і Канадзе і «можна будзе без хвалявання ў родным Гомлі адыграць Мега-Сэйшн… FUCK THE REST!», – паведамляе афіцыйны акаўнт «BRUTTO» «УКантакце».

Кошт квіткоў на гомельскі канцэрт будзе вагацца ад 32 да 75 новых рублёў. 32-64 рублі каштуюць квіткі ў сектары, 57 рублёў – на танцпол, 75 рублёў – у фанзону.

Білеты на канцэрт можна набыць тут >>>

Дагэтуль гурт «BRUTTO», які заснаваў вядомы беларускі спявак Сяргей Міхалок, яшчэ не выступаў у Беларусі – фанатам даводзілася ездзіць на канцэрты ў Літву, Польшчу ці Украіну.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары