Праз недахоп вугалю Украіна скараціла пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь


Пастаўкі скарочаныя на 50%.

Украіна скараціла экспарт электраэнергіі ў Беларусі на 50% і абмежавала пастаўкі электраэнергіі ў анексаваны Крым, паведамляе УНІАН.

«Мы прынялі пэўныя меры, каб збалансаваць электраэнергетычную сістэму Украіны», – адзначыў міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юрый Продан.

Продан дадаў, што на дадзены момант сітуацыя пачала паляпшацца: недахоп вугалю кампенсуецца за кошт імпартнага, да лістапада плануецца выйсці на збалансаваны рэжым працы энергасістэмы.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў