Справа студэнта «з навыкамі тэлепартацыі». Суд не паверыў міліцыянтам


Суддзя Першамайскага раёну Менску Дзмітрый Цыкал вынес апраўдальнае рашэнне па справе Рамана Пратасвеіча, хоць міліцыянты сцвярджалі, што бачылі хлопца на несанкцыянаванай акцыі.

Раман Пратасевіч сказаў, што ён у шоку, бо не чакаў апраўдання, і назваў гэта сапраўдным беларускім цудам.

«У судзе быў вельмі доўгі перапынак, я не ведаў, чаго чакаць. Было незразумела. Сёння даваць сведчанні прыйшлі два выкладчыкі. Адзінае, не ведаю, чаго цяпер чакаць ва ўніверсітэце», – каментуе Раман падчас сваёй трансляцыі ў Twitterʼы.

Раман Пратасевіч вучыцца завочна на 3 курсе журфаку БДУ.

Актывіста судзілі за абарону Курапатаў. Суд над нім пачаўся яшчэ 10 красавіка і пераносілі два разы. Нібыта ён 25 лютага а 10:00 удзельнічаў у мітынгу за абарону мемарыяла.

Аднак акурат у гэты час Раман здаваў экзамен. Хлопец прынёс у суд афіцыйнае пацверджанне ад дэкана на бланкавай паперы з пячаткай і подпісам.

 

Спачатку сведка-міліцынт быў упэўнены, што Раман знаходзіўся на тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі па адрасе Мірашнічэнкі, 49 і актыўна прымаў удзел у незаконным мітынгу на фоне бел-чырвона-белых сцягоў. Больш таго, выкрыкваў лозунгі з патрабаваннем спыніць будаўніцтва ў Курапатах, а калі да яго падыходзілі з папярэджаннем, не рэагаваў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў