9 чэрвеня жанчына атрымала больш за 50% апёкаў цела. Паводле сведкаў, яна ўжо прыйшла аблітая гаручай вадкасцю, а на ўваходзе падпаліла сябе.
Тады яе выратаваў прадпрымальнік, які на прахадной рамантаваў турнікет. Мужчына накінуў на жанчыну коўдру. Праз паўгадзіны пасля здарэння яе даставілі ў рэанімацыю.
Гамяльчанка 12 гадоў прапрацавала на прадпрыемстве. Незадоўга да трагедыі ў 55-гадовай гамяльчанкі памёр муж. Апроч таго ў яе ўзніклі праблемы з атрыманнем дакументаў з Расеі, якія пацвярджалі яе працоўны стаж.
ДР belsat.eu