Працаўнік «Беларуснафты» атрымае галоўны прыз па картах лаяльнасці «Беларуснафты»


Арганізатары заяўляюць, што пазбаўляць працаўнікоў «Беларуснафты» права гуляць «было б несправядлівым».

Пасля абвяшчэння вынікаў гульні «Падарожжа пачынаецца. Лапландыя» па картах лаяльнасці АЗС «Беларуснафта» чытачы AUTO.TUT.BY абурыліся, што аўтамабіль атрымаў Сяргей Ярашэвіч – працаўнік «Беларуснафты-Гроднааблнафтапрадукту».

Аднак у «Беларуснафце» лічаць, што закон не парушаны: арганізатар гульні – «Гепта Груп», і менавіта працаўнікі гэтай фірмы не могуць граць. А «Беларуснафты» – могуць.

Дырэктар «Гепта Груп» Аляксандр Васілевіч у размове з «marketing.by» прызнаецца, што такое рашэнне было прынята свядома і наўмысна.

«Беларуснафта» – гэта каля 27 тысяч чалавек па ўсёй краіне, і забараніць ім удзельнічаць у гульні было б несправядліва, так яны таксама запраўляюцца на АЗС і маюць карты лаяльнасці», – кажа Васілевіч.

Паводле Васілевіча, пры рэгістрацыі рэкламнай гульні ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю «Гепта» акцэнтавала ўвагу на тым, што працаўнікі «Беларуснафты» будуць мець магчымасць удзельнічаць у гульні, і гэта было падтрымана чыноўнікамі.

«Думаць можна ўсё, што заўгодна, але ў канкрэтнай сітуацыі правы чалавека будуць парушаныя, калі шчыра выйграны прыз мы яму не дамо», – кажа Васілевіч.

Паводле Васілевіча, ягоная фірма ўжо год працуе з «Беларуснафтай» па цэлай серыі падобных гульняў («вось у снежні атрымалася, што з 27 тысячаў работнікаў хтосьці выйграў»), усе розыгрышы праходзяць адкрыта, любы ахвотны можа на іх прысутнічаць, а Сяргей Ярашэвіч ніяк не мог паўплываць на вынік.

ДД

Глядзі таксама
Каментары