Прадзюсар з Іраку выпусціў першыя знятыя ў Горадні кліпы (ВІДЭА)

video

Здымачная група курдскага прадзюсара Шарана Алі Шарыфа з Іраку наведала Беларусь, дзе працавала над некалькімі кліпамі.

Частка здымкаў прайшла ў Горадні: у Парку Жылібера, ля Новага замку і на вуліцы Савецкай, падае t-styl.info.

Па словах прадзюсара, Беларусь абралі для здымак невыпадкова. Арабы лічаць нашу краіну вельмі прыгожай і выкарыстоўваюць беларускія краявіды ў музычных кліпах ужо цягам некалькіх гадоў. Напрыклад, мінулым летам быў зняты прыгожы і рамантычны відэакліп у Менску. У кліпе нават заграла дзяўчына-беларуска. Зняліся беларускія дзяўчаты і ў роліках з Горадні.

Чатыры кліпы, знятыя ў Горадні, выйшлі ў пачатку восені. Яны ўжо паспелі нашумець у краінах Блізкага Усходу. У пачатку 2016 года плануецца выпуск яшчэ некалькіх «гарадзенскіх» кліпаў.

Руслан Кулевіч, t-styl.info

Глядзі таксама
Каментары