Прадстаўнік ірландскага футбольнага клубу распавёў пра складанасці з беларускімі візамі


Прадстаўнік ФК «Дандолк» Колм Мерфі перад лёсаваннем 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў быў упэўнены: сёлета, як і летась, ірландцы будуць гуляць з БАТЭ.

«Шчыра кажучы, чамусьці быў упэўнены, што зноў сустрэнемся з БАТЭ. Настолькі, што я нават праверыў наконт візаў у Беларусь. І вельмі ўзрадаваўся, што цяпер яны адмененыя! Як шкада, што гэтага не здарылася два гады таму альбо хаця б год. Тады мы столькі часу і грошай аддалі на іх, давялося ездзіць у Лондан. Такая праца займае шмат часу. Цяпер усё было б нашмат прасцей. Але не лёс», – адзначыў Колм Мерфі.

Учора барысаўскі БАТЭ даведаўся, з кім сустрэнецца ў сёлетняй кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. У 2-м кваліфікацыйным раўндзе беларускі клуб згуляе з пераможцам пары «Алашкерт» (Ерэван, Арменія) – «Санта Колома» (Андора).

Летась, у 3-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў БАТЭ нечакана аказаўся слабейшым за ірландскі «Дандолк»: дома барысаўцы перамаглі з лікам 1:0, а вось у гасцях саступілі – 0:3.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Прессбол»

Стужка навінаў