Прадпрымальніца з Гомлю спрабавала «набыць» у міліцыі звесткі пра памерлых


Жанчына, якая працуе ў рытуальным бізнесе, хацела перадаць сілавікам грошы за аператыўную інфармацыю пра памерлых.

Супрацоўнікі шостага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС у Гомлі затрымалі мужчыну падчас спробы перадаць грошы супрацоўніку міліцыі.

Затрыманы аказаўся мужам мясцовай прадпрымальніцы, якая працуе ў сферы рытуальнага бізнесу. На даручэнне жонкі ён мусіў перадаць грошы міліцыянту за магчымасць аператыўна атрымліваць звесткі пра памерлых людзей.

Праваахоўнікі ведалі, што ў Гомлі прадпрымальніца актыўна шукае інфарматараў у міліцэйскім асяроддзі па прадастаўленні звестак пра факты смерці грамадзянаў. За кожны званок бізнес-вумен абяцала ўзнагароду ў памеры Br 600 тыс. Каб забяспечыць канал перадачы інфармацыі яна прапаноўвала выкарыстоўваць сім-карты памерлых людзей.

Мужчыне, які даваў хабар, супрацоўнікі Следчага камітэту па Гомельскай вобласці высунулі абвінавачванне па ч.1 арт. 432 (пасярэдніцтва ў хабары). Затрыманая і сама жанчына, супраць яе ўзбудзілі крымінальную справу па ч. 1 арт. 31 «Даванне хабару» Крымінальнага кодэксу, яна заключаная пад варту.

Раней на Гомельшчыне распачыналіся крымінальныя справы за аналагічныя правапарушэнні супраць прадпрымальніка, супрацоўніка міліцыі і патолагаанатама.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў