Прадпрымальнікі на Плошчы – пра ўказ 222: Далей – толькі рабаўніцтва


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGMno4MlVXcG9ORFklMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]

Дробныя прадпрымальнікі з усёй Беларусі прыехалі на акцыю ў Менск. Белсат паразмаўляў з некаторымі з іх.

Я засталася без працы. Я лічу, што пры заробках у два мільёны ў людзей павінна быць права самім выбіраць, дзе і які тавар ім набываць. Не ў кожнага ёсць грошы на дарагі сертыфікаваны тавар.

***

У нас адно патрабаванне – адмена 222-га ўказу. Мы з маленькага правінцыйнага гораду, дзе людзі шукаюць працу па паўгода, але знайсці яе не могуць, бо ў горадзе знішчаная прамысловасць.

***

Мне хочацца падтрымаць людзей, яны прыйшлі выказаць свой пункт гледжання, магчыма, некаторыя крыўды. Я асабіста хачу змены ўлады. Толькі поўная змена ўлады дапаможа нашым людзям.

***

Няхай улады пачуюць, што ў нас ёсць вялікія праблемы. Паглядзіце, колькі людзей засталіся без працы. Гэта азначае, што яны не змогуць утрымаць свае сем’і. Што далей? Далей – толькі рабаўніцтва.

Меркаванні бізнесоўцаў глядзіце ў відэаматэрыяле.

Стужка навінаў