Працоўная група «Еўранэсту» па Беларусі: Стратэгія ізаляцыі не эфектыўна


Сустаршынёй працоўнай групы «Еўранэсту» па Беларусі абраная Агнешка Казлоўска-Раевіч з Польшчы.

«Адчуваю вялікую адказнасць і мабілізацыю да працы ў справе будавання партнёрскіх стасункаў з дзяржавамі на Ўсходзе Еўропы. Гэта важнае заданне асабліва падчас крызісу ва Украіне. Еўропа мусіць увесь час выпрацоўваць новыя стратэгіі міжнароднай палітыкі ў гэтай частцы свету, таму што маем дачыненне з вялікай дынамікай палітычных і геапалітычных зменаў. Таксама ў мяне адчуванне, што стратэгія цвёрдай ізаляцыі ў адносінах Беларусі губляе сваю палітычную эфектыўнасць», – заявіла Агнешка Казлоўска-Раевіч пасля таго, як яе прызначылі сустаршынёй групы. Другім сустаршынёй стане прадстаўнік Малдовы.

Парламенцкая асамблея «Еўранэст» у межах якой была створана група па Беларусі, складаецца са 110 дэпутатаў: 60 дэпутатаў Еўрапейскага парламента і па 10 дэпутатаў з кожнай партнёрскай краіны – Арменіі, Азербайджану, Грузіі, Малдовы і Украіны. Па палітычных прычынах Беларусь прыняць у Еўранэст была немагчыма, таму і была створана працоўнай група па Беларусі. Яе мэта – выпрацоўванне рашэнняў, якія мусяць прывесці да таго, што наша краіна будзе прынятая ў «Еўранэст» на паўнавартасных сяброўскіх правах.

ЗК, belsat.eu, паводле eppgroup.eu

Стужка навінаў