«Поп, націсні на тармазы!» У Прыднястроўі святар праехаўся на «апантаным дэманамі»


Незвычайнае «выгнанне дэманаў» правёў настаяцель Царквы Архангела Міхаіла ў вёсцы Хрустава. Замест класічнай святой вады і малітвы айцец Валерый вырашыў праехацца верхам на «апантаным», а затым пачаў таптаць яго.

Рытуал суправаджаўся крыкамі, брыдкаслоўем і жартамі з боку мужчыны, з якога выганялі д’ябла. Змучаны з цяжкасцю перасоўваецца, б’е рукамі аб зямлю і ў істэрыцы стогне:

«Поп, не трэба, ты мне па пузе катаешся і жопу топчаш! Людзі добрыя, ратуйце мяне!»

Калі абрад скончыўся, святар прапанаваў яго паўтарыць.

Мітраполія Малдавіі выступіла з асуджэннем такога метаду экзарцызму. Інцыдэнт будзе разглядацца на адмысловым царкоўным судзе.

Айцец Валерый вядомы тым, што спрабуе лячыць ад алкагалізму, наркаманіі, вядзьмарства і анкалагічных захворванняў малітвай, святой вадой, а таксама «актыўна практыкуе выгнанне дэманаў», піша «TJ».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў