Помнік беларусу ў Кіеве і закалоты ў ЗША. Тыдзень у фотаздымках


Амерыканскі Майдан

Хваля пратэстаў абрынулася на некалькі амерыканскіх гарадоў. Амерыканскі Майдан пачаўся ў мястэчку Фэргусан у штаце Місуры. Мірны пратэст, справакаваны вердыктам суду прысяжных па справе аб забойстве 18-ці гадовага чарнаскурага хлопца, перарос у беспарадкі са спаленымі машынамі, марадзёрствам і стрэламі з вогнепальнай зброі.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

У Кіеве паставілі помнік Міхаілу Жызнеўскаму

Прэзідэнт Украіны перадаў бацькам загінулага на Майдане беларуса ордэн Герояў Нябеснае сотні. На вуліцы Грушэўскага, дзе загінуў наш суайчыннік, усталявалі помнік.

Па сэрца ў крыві Украіна.

Па вочы ў слязах Беларусь…

Калі забіваюць сына –

Тады ажывае дух, – напісана на помніку Міхаілу Жызнеўскаму.

[vc_single_image image=”4″ img_size=”large”]

Арсень Яцэнюк узначаліў украінскі ўрад

Папярэдні кабінет міністраў, які таксама ўзначальваў Яцэнюк, празвалі «ўрадам камікадзэ». На гэтым тыдні распачаў сваю працу новы ўкраінскі парламент. Упершыню ў Радзе няма камуністаў, а кіроўная кааліцыя, што мае канстытуцыйную большасць – перакананая ў праеўрапейскім шляху краіны. Падрабязней…

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

Новы кліп «Дзецюкоў» на «Белсаце»

Конная тачанка пад агромністым бел-чырвона-белым сцягам, адчайныя ваяры-беларусы ды танцы «чырвоных камісараў» – усё гэта ў новым відэакліпе Антося Цялежнікава на песню гурта «Дзецюкі» «Хлопцы-балахоўцы». Паглядзець можна тут.

[vc_single_image image=”10″ img_size=”large”]

Зімовыя краявіды ў апошнія дні восені

У апошнія восеньскія дні 2014 года «Белсат» запрашае палюбавацца здымкамі гэтай пары. У нядзелю, 30 лістапада, у асобных раёнах Беларусі, пераважна ў паўднёва-ўсходніх, чакаецца невялікі снег.

[vc_single_image image=”13″ img_size=”large”]

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў