Польшча абмежавала ўезд з поўным бакам


bak

На ўезд у Польшчу пачалі дзейнічаць новыя правілы

Польская мытня ўвяла абмежаванні на ўвоз паліва на тэрыторыю Еўразвязу.

Новыя правілы дзейнічаюць з 14 лістапада, адзначаюць на сайце Берасцейскай мытні.

Цяпер уезд на тэрыторыю Польшчы з поўным бакам, без выплаты мыты, будзе дазволены адзін раз за 72 гадзіны (трое содняў).

У выпадку больш частых візітаў за названы перыяд нельга, каб у баку было больш за 20 літраў паліва, інакш прыйдзецца аплачваць мыту альбо аўта будзе вяртацца ў Беларусь.

Адлік часу (содняў) будзе весціся індывідуальна для кожнай асобы, пры гэтым содні будуць лічыцца не каляндарныя, а з моманту папярэдняга ўезду ў Польшчу.

З 1 верасня Савет Міністраў Беларусі адмяніў абмежаванні на вываз паліва з краіны. Пакуль яны дзейнічалі, выязджаць з тэрыторыі Беларусі аўтам, не плацячы дадатковай мыты, можна было не часцей за адзін раз у восем дзён. Пасля адмены абмежаванняў гарадзенскі кантрабандыст распавёў «Белсату» пра сітуацыю на мяжы. Паводле яго, былыя кантрабандысты зноўку пачалі купляць «Volkswagen Passat B3» («саляравоз»), якія раптоўна падаражэлі на $500, – каб вывозіць кантрабанднае паліва і цыгарэты ў Польшчу.

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары