«Плітку падымаюць і кладуць новую». Як Мсціслаў рыхтуецца да «Дажынак»


Старажытны горад на Магілёўшчыне перажывае «перабудову».

24 верасня ў Мсціславе адбудуцца «Дажынкі». Карэспандэнт Belsat.eu пабачыў, як горад рыхтуецца да імпрэзы.

Mstislau7

Падчас размовы адзін з мясцовых жыхароў зазначае, што «толькі плітку падымаюць і кладуць новую». Іншая жыхарка ўзгадвае гістарычныя сутарэнні, якія ў канцы траўня падчас працаў выявілі будаўнікі і… адразу ж закапалі.

Mstislau8

Драўляная шыльда, якая пазначае гісторыка-культурную каштоўнасць

Mstislau15

Некаторыя мсціслаўцы вешаюць на дзвярах паштовую скрынку з расейскім гербам

Mstislau17

Будоўля на Замкавай гары
Маштабную рэстаўрацыю Мсціслава ў адным з інтэрв’ю анансаваў чалец Савету Рэспублікі Ігар Марзалюк. Ён паабяцаў, што горад будзе ператвораны ў «турыстычную Мекку Беларусі».

Mstislau21

Mstislau20

Mstislau19

Фестываль узнагароджання працаўнікоў вёскі «Дажынкі», які ладзіцца ў Беларусі з 1996 года, з часам набыў пафасны і паказушны характар. Пасля 2013 года Аляксандр Лукашэнка «перафарматаваў» фестываль, і цяпер замест агульнарэспубліканскіх «Дажынак» ладзяцца абласныя.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў