Першае рашэнне новага прэм’ера Канады – легалізацыя «траўкі»


Малады ліберал хоча адмяніць прынятыя папярэднім урадам антынаркатычныя законы.

Жустэн Трудо выдаў сваё першае рашэнне. У афіцыйным лісце да міністра юстыцыі Джодзі Ўілсан-Райболд нядаўна абраны прэм’ер пералічыў асноўныя прыярытэты новага ўраду. Сярод іншага – супрацоўніцтва з Міністэрствам публічнай бяспекі і Міністэрствам аховы здароўя ў межах «стварэння на федэральным, правінцыяльным і тэрытарыяльным узроўнях працэсу, які прывядзе да легалізацыі і юрыдычнай рэгуляцыі марыхуаны».

Папярэдні ўрад кансерватара Стывена Гарпера дэлегалізаваў наркотыкі, у тым ліку марыхуану, увёўшы мінімальныя пакаранні за яе. Гэты закон быў шырока крытыкаваны як «беспрэцэдэнтны і жорсткі».

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары