Перавозіў кантрабандныя цыгарэты ў... бетонным кавалку моста


Больш чым 185 тысячаў пачкаў нелегальных цыгарэт коштам больш за 2 мільёны злотых канфіскавалі польскія мытнікі ў грамадзяніна Беларусі.

Здарэнне адбылося недалёка ад польска-літоўскай мяжы. Кантрабанда была схаваная ўнутры 20-тоннага элемента канструкцыі моста, якую везлі з Масквы ў Польшчу.

Кіроўцам аказаўся 33-гадовы беларус. На цяжкавіку Scania з польскімі нумарамі ён дастаўляў з Расеі ў Польшчу прамежак жалезабетоннага моста.

Тым не менш праверка рэнтгенам не пакінула сумневаў: канструкцыя хавала кантрабанды тытунь. Каб дастаць з яе цыгарэты, давялося ўжыць спецыяльны кран.

У закрытых пенапластам і драўлянымі панэлямі шчылінах мытнікі знайшлі больш чым 185 тысячаў пачкаў беларускіх цыгарэт. Іх прыблізны рынкавы кошт ацэньваецца ў больш чым 2 мільёны злотых ($ 537 000).

Распачатая крымінальная справа, грузавік і нелегальныя тавары канфіскаваныя. Мытнікі разбіраюцца, адкуль дакладна былі цыгарэты, і хто мусіў іх атрымаць. Затрыманаму беларуску пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Кантрабандай займаюцца таксама і палякі. Ужо беларускія мытнікі ў лютым на пераходзе Пясчатка канфіскавалі ў польскіх грамадзянаў два аўтамабілі – у транспартных сродках былі зробленыя схованкі для перавозу цыгарэт. Уладальнікам машынаў прыйшлося развітацца са сваймі «Isuzu Trooper» і «Volskwagen Transporter». Кожны з іх спрабаваў увезці ў нашу краіну 15 блокаў цыгарэт.

belsat.eu

Стужка навінаў