Перамовы з МВФ зацягваюцца. Улады паспрабуюць дамовіцца наконт крэдыту дыстанцыйна


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGMmhFQ01JTWZXcEUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Міжнародны валютны фонд крэдыту Беларусі пакуль не дае. Гэта вынікае з заявы, распаўсюджанай кіраўніком перамоўнай місіі, якая працавала ў Менску з 9-га па 19-га лістапада.

У заяве кіраўніка місіі МВФ Пітэра Долмана гаворыцца, што ў перамовах з афіцыйным Менскам па шэрагу пытанняў удалося дасягнуць істотнага прагрэсу. Далей перамовы працягнуцца дыстанцыйна.

«У перамоўных бакоў розныя мэты. Фонд хоча павялічыць плацежаздольнасць Менску шляхам рэформаў, а беларускія ўлады хочуць атрымаць грошы, а рэформы зацягнуць», – каментуе эканамічны аглядальнік Уладзімір Арцюгін.

У межах рэформаў МВФ рэкамендуе зменшыць бюджэтныя выдаткі на субсідыі прадпрыемствам і насельніцтву. У прыватнасці скараціць дырэктыўнае крэдытаванне і вывесці на самаакупляльнасць транспарт ды жыллёва-камунальную гаспадарку. Гэтыя нялёгкія для насельніцтва крокі ўлады ўжо запланавалі самі – з-за недахопу грошай.

«Атрымліваеш паслугу – плаці ў поўным аб’ёме. Хай то будзе электрычнасць, цяпло, транспарт і гэтак далей», – заявіў нядаўна кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Рэформы ж, накіраваныя на павелічэнне дабрабыту насельніцтва – масавую прыватызацыю, адыход выканаўчай улады ад умяшання ў дзейнасць эканамічных субектаў, а таксама павелічэнне выплат па беспрацоўі – афіцыйны Менск спрабуе максімальна зацягнуць.

«Змена эканамічнай сістэмы пагражае Лукашэнку стратай ці абмежаваннем улады», – працягвае Уладзімр Арцюгін.

Аляксандр Лукашэнка тлумачыць гэта нібыта не падрыхтаванасцю насельніцтва да рэформаў.

Неабходнасць рэфармавання цяпер прызнаюць нават улады – бо існая мадэль не дазваляе ані павялічваць дабрабыт насельніцтва, ані нават утрымліваць яго на існым узроўні.

Пытанне цяпер стаіць адно – як хутка рэфармаваць. МВФ на досведзе іншых постсавецкіх краінаў тлумачыць, што зацягванне з рэформамі толькі павялічвае іх адмоўныя наступствы для насельніцтва.

Станіслаў Івашкевіч

Стужка навінаў