Айцішнікі занялі 40 % офісаў у Менску і попыт працягвае расці


Паводле росту попыту на офісную нерухомасць у сектары IT, Менск апярэдзіў Нью-Ёрк, Маскву і Варшаву

Кансалтынгавая кампанія «Colliers International Belarus» паведамляе, што палова попыту на рынку офіснай нерухомасці ў беларускай сталіцы прыходзіцца на ІТ-сектар.

Сёлета айцішнікі знялі або набылі каля 40 % менскіх офісаў. Падобны паказнік у Кіеве – там на ІТ-кампаніі прыходзіцца 41 % здзелак. У Нью-Ёрку – 23 %. У Маскве і Варшаве – па 11 %.

Незадаволены попыт ІТ-кампаніяў на нерухомасць складае каля 40 000 квадратных метраў, а да 2020 гэты паказнік падвоіцца, мяркуе кіраўнік «Colliers International Belarus» Андрэй Павлышко.

ЮВ, belsat.eu, паводле ej.by

Глядзі таксама
Каментары