Павел Вінаградаў паказаў суддзі сярэдні палец і вывесіў бел-чырвона-белыя сцягі

video

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Zмена» вывесілі на прыпынках грамадскага транспарту ў Менску нацыянальныя сцягі і плакаты з партрэтам свайго лідара Паўла Вінаградава.

«Мэта акцыі – перадаць прывет грамадзянам, якія ўсталявалі за мной нагляд на 6 месяцаў», – кажа Вінаградаў у размове з нашым карэспандэнтам.

Нагадаем, што за грамадскім актывістам Паўлам Вінаградавым зноў усталявалі прэвентыўны нагляд. Адпаведнае рашэнне прыняў суд Маскоўскага раёну сталіцы нібыта таму, што Вінаградаў так і не стаў на шлях выпраўлення.

«Перадаю прывет тым, хто прыдумаў устанавіць за мной нагляд. А менавіта, крымінальна-папраўчай інспекцыі Маскоўскага РУУС і суддзі Сушко з Маскоўскага суду», – звярнуўся Павел Вінаградаў да суддзі і міліцыянтаў.

Вінаградаў быў асуджаны па справе Плошчы на чатыры гады пазбаўлення волі. У верасні 2011-га ён выйшаў на волю ў адпаведнасці з указам Лукашэнкі аб памілаванні. Тады ж за актывістам і ўсталявалі прэвентыўны нагляд на 3,5 гады. З лістапада 2015 года Вінаградаў стаяў на ўліку ў Маскоўскім РУУС сталіцы.

Што такое «Zмена»?

«Zмена – гэта суполка людзей розных узростаў і палітычных поглядаў, якія ня любяць, калі тыя, каго звычайна называюць дыктатарамі, паводзяць сябе так, як яны сябе паводзяць. І нам пашанцавала (або не пашанцавала) нарадзіцца якраз у той краіне, дзе ёсць адзін такі агідны таварыш», – пішуць пра сябе актывісты руху.

АБ, ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары