Пасол Расеі пра новую базу ў Бранскай вобласці: Гэта для абароны ад Украіны

video

Фота novostink.ru

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў назваў будаўніцтва новай вайсковай базы ў горадзе Клінцы Бранскай вобласці прэвентыўнай захадай супраць Украіны.

Пра гэта Сурыкаў сказаў на прэс-канферэнцыі ў Менску.

«У нас не атрымоўваецца з Менскімі дамоўленасцямі. І там, на Украіне, радыкалізм пачынае падымацца. Фармуюцца звышправыя сілы, больш радыкальныя, чым «Правы сектар». Не выключаю, што ва Украіне пачынае пераважваць кропка погляду вайны. А мы б не вельмі хацелі, каб яна пераважыла. І нам на мяжы з Расеяй яе трэба спыніць», – паведаміў расейскі амбасадар.

Ён падкрэсліў, што не бачыць нічога радыкальнага ў гэтых дзеяннях. Паводле яго, расейскі бок асцерагаецца канфлікту Украіны з Расеяй. «Хоць яна, можа, і слабейшая за Расею, я яе вайсковы патэнцыял не мераю, але захады прэвентыўныя», – сказаў Сурыкаў.

Паводле паведамленняў у медыях, Расея перакідае войскі да ўкраінскай мяжы. У прыватнасці, у Бранскай вобласці могуць бліжэйшым часам зʼявіцца два вайсковыя абʼекты. На днях у Клінцы з Екацярынбургу на пастаянную дыслакацыю перавялі 28-ю асобную мотастралковую брыгаду. Перакідка мае нібыта завяршыцца да кастрычніка.

МЯ, паводле euroradio.fm

Глядзі таксама
Каментары