«Парвіце іх!» Вядомыя беларускія спартоўцы падтрымалі БАТЭ перад матчам з «Астаной»

video

Гандбаліст Сяргей Рутэнка, баскетбалістка Алена Леўчанка і баец муай-тай Чынгіз Алазаў звярнуліся да барысаўскіх футбалістаў са словамі падтрымкі.

Згаданыя спартоўцы могуць пахваліцца значнымі дасягненнямі ў сваіх карʼерах.

«Мы ўсе заўзеем за вас і з вамі ўся краіна. Парвіце іх!» – кажа ў відэазвароце лепшы беларускі гандбаліст Сяргей Рутэнка.

БАТЭ прыме клуб з Казахстану 25 жніўня ў межах раўнду плэй-оф Лігі Еўропы. У першай гульні барысаўскі клуб на выездзе прайграў «Астане» з лікам 2:0. Пераможца двубою трапіць у групу Лігі Еўропы.

Гульня пачнецца ў чацвер а 21:00 на «Барысаў-Арэне».

НМ, belsat.eu, паводле fcbate.by

Глядзі таксама
Каментары