Парламент Каталунні збярэцца нягледзячы на забарону Канстытуцыйнага суду Іспаніі


Каталунскі парламент збярэцца на паседжанне ў панядзелак 9 кастрычніка.

Пра гэта заявіў у каментары «BBC» міністр каталонскага рэгіянальнага ўраду па замежных справах Раул Рамэва:

«Парламент будзе абмяркоўваць, парламент збярэцца. Кожнай спробай, якую выкарыстоўвае іспанскі ўрад, каб стварыць перашкоду рэчам, якія адбываюцца, ён паказвае не толькі бескарыснасць гэтага, але і контрпрадуктыўнасць».

Журналіст «Белсату» Дзяніс Дзюба пра падзеі ў Каталунні

Не выключана, што сесія будзе выкарыстаная для абвяшчэння незалежнасці, на падставе галасавання, якое прайшло ў нядзелю.

У чацвер Канстытуцыйны суд Іспаніі прыпыніў паседжанне каталунскага парламенту, прызначанае на панядзелак, падчас якога мясцовыя лідары могуць у аднабаковым парадку абвесціць незалежнасць пасля рэферэндуму, забароненага Мадрыдам.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў