Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас тэлефонных перамоваў у «нармандскім фармаце» будзе патрабаваць неадкладнага забеспячэння «цішыні» на Данбасе.
Інфармацыя пра гэта зʼявілася сёння на старонцы прэзідэнта ў Facebook.
Під час телефонної конференції в Нормандському форматі, яка планується наступного тижня, вимагатиму негайного…
Opublikowany przez Петро Порошенко Sobota, 22 lipca 2017
«Падчас тэлефоннай канферэнцыі ў нармандскім фармаце, якая плануецца на наступным тыдні, буду патрабаваць неадкладнага забеспячэння рэжыму цішыні», – адзначыў Парашэнка.
Ён падкрэсліў, што ў выпадку невыканання ўмоваў, адбудзецца ўзмацненне санкцый супраць РФ у адпаведнасці з нядаўнім рашэннем саміту Вялікай Сямёркі.
Тэлефонныя перамовы паміж лідарамі Украіны, Германіі, Францыі і Расеі адбудуцца ў панядзелак 24 ліпеня.
КА, belsat.eu