Парашэнка абяцае рэформы


Украіна мае прайсці шлях рэформаў, каб найхутчэй падаць заяўку на ўваходжанне ў Еўразвяз. У іншым выпадку Кіеў рызыкуе застацца сам-насам з Расеяй. Пра гэта заявіў Пятро Парашэнка, прэзентуючы канцэпцыю рэфармавання краіны. Ён прызнаўся шчыра, што хацеў бы ўвайсці ў гісторыю як рэфарматар.

Пятро Парашэнка: “Нам трэба зламаць неафеадальную эканамічную мадэль, дэмантаваць механізм, які ўзбагачае невялікае кола алігархаў і карумпаваных бюракратаў, якія паціху прыватызавалі дзяржаву і патрошаць яе, як мяснік каровіну тушу”.

Стужка навінаў