Памёр вядомы беларускі шахматыст Віктар Купрэйчык


Сёння пайшоў з жыцця вядомы беларускі шахматыст, міжнародны грасмайстар Віктар Купрэйчык.

Апошнім часам, пасля чэрапна-мазгавой траўмы, Купрэйчык часта хварэў, падчас замежных турніраў звяртаўся па медычную дапамогу.

Падчас паездкі ў Ерэван шахматыст быў вымушаны сумяшчаць гульню з наведваннем шпіталя.

«Шахматы – неадʼемная частка майго жыцця. Калі гуляю – значыць, жыву», – казаў Купрэйчык.

3 ліпеня яму б споўнілася 68 гадоў.

КА, belsat.eu, фота RFE/RL

Стужка навінаў