Памёр генерал Валерый Фралоў


На 68-м годзе пайшоў з жыцця вядомы палітык, генерал Валерый Фралоў. Пра гэта медыям паведаміў ягоны сын Дзмітрый.

Нарадзінец Менску Валерый Фралоў скончыў Харкаўскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню, вышэйшую адукацыю атрымліваў у тым ліку ў Акадэміі Генштабу ўзброеных сілаў СССР. Быў у званні генерал-маёра. На пачатку 2000-х быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, уваходзіў у склад апазіцыйнай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Яшчэ сёлета ўлетку заяўляў пра планы выставіць сваю кандыдатуру на наступных прэзідэнцкіх выбарах. Развітанне з палітыкам пройдзе заўтра ў Менску.

Вольга Кляўчэня, belsat.eu

Стужка навінаў