Памілаваны Лукашэнкам карупцыянер узначаліў сельгас на радзіме старшыні КДБ


Былы кіраўнік Салігорскага раёна Аляксандр Рымашэўскі стаў дырэктарам дзяржаўнага сельгаспрадпрыемства «Радастаўскі», якое знаходзіцца ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі TUT.BY у ААТ «Радастаўскі», адказваючы на ​​пытанне, ці сапраўды Рымашэўскі прызначаны новым кіраўніком прадпрыемства. У прыёмнай дырэктара дадалі, што Рымашэўскі «вельмі заняты», таму не можа даваць каментары.

На днях Рымашэўскі выйшаў на волю, адбыўшы пад вартай паўгода. У снежні 2017 году суд Менскай вобласці прысудзіў яго да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Суд таксама забараніў яму займаць кіруючыя пасады на працягу пяці гадоў і пастанавіў спагнаць з экс-старшыні 28 561 рубель.

Аляксандр Рымашэўскі быў затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС Беларусі летам 2017 года пры атрыманні хабару. Паводле дадзеных аператыўнікаў, старшыня райвыканкама працяглы час злоўжываў уладай і службовымі паўнамоцтвамі пры вырашэнні пытанняў па закупцы сродкаў аховы раслін, насення і запасных частак для сельгастэхнікі аграпрамысловых прадпрыемстваў і арганізацый Салігорскага раёна.

Агульная сума хабараў склаў 16 900 долараў, сваю віну ў апошнім слове фігурант адмаўляў. Хутчэй за ўсё, Аляксандр Рымашэўскі быў памілаваны Лукашэнкам.

У аграгарадку Радастава на Берасцейшчыне нарадзіўся і правёў дзяцінства цяперашні старшыня КДБ Валеры Вакульчык.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў