Памерла Валянціна Быкава


Bykava

Валянціна Быкава

Сястра вядомага пісьменніка Васіля Быкава памерла, не дажыўшы тры дні да свайго 90-годдзя.

Каля 8-й раніцы 4 ліпеня ў рэанімацыйным аддзяленні Віцебскага абласнога шпіталя пайшла з жыцця Валянціна Быкава.

Валянціна Уладзіміраўна трапіла ў шпіталь 30-га траўня, пасля таго, як некалькі дзён яе лекавалі ва Ушацкім раённым шпіталі. Туды 89-гадовую жанчыну прывезла хуткая дапамога: 27 траўня на Валянціну Быкаву быў здзейснены напад, і яна звярнулася да лекараў.

Невядомы зламыснік зайшоў з бакавога ўваходу ў хату Валянціны Уладзіміраўны. Гаспадыня пачула ў бакоўцы шум і выйшла паглядзець, што адбываецца. І адразу ж атрымала моцны ўдар. Валянціна Быкава пачала крычаць, а нападнік стаў заціскаць ёй рот, пасля чаго ўцёк.

Ва Ушацкім шпіталі ў Валянціны Быкавай дыягнаставалі пералом запясця правай рукі, левага пляча і некалькіх рэбраў з левага боку. Ужо ў Віцебскім абласным шпіталі дадалася посттраўматычная пнеўманія.

Пасля смерці Васіля Быкава спадарыня Валянціна шмат рабіла для захавання ягонай памяці.

НМ, belsat.eu, фотаздымак «Радыё Свабода»

Стужка навінаў