Палякі выступаюць за адмену канцэртаў хору Аляксандрава


Музыкі плануюць гастролі ў 13 гарадах Польшчы ў перыяд з 19 лістапада па 2 снежня.

«Калі выступы не адменяць, мы прыйдзем на іх і будзем свістаць, грукаць рондлямі», – напісалі ініцыятары пратэсту ў Facebook’у.

Прычынай для хэйту стала выкананне ансамблем песні «Ветлівыя людзі», прысвечанай расейскім вайскоўцам, якія ўдзельнічалі ў акупацыі Крыму. Раней калектыў выступаў пад партрэтам Сталіна на канцэрце ў Маскве.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=2ZzKAMvACj4″][vc_column_text]Актывістаў падтрымала дэпутатка польскага Сейму Малгажата Гасеўская.

«Я вельмі высока цаню дэмакратыю, мір і і права народаў самастойна выбіраць шлях свайго развіцця. Я не магу пагадзіцца з выступам хору, які ўслаўляе краіну і войска агрэсара».

За некалькі дзён да інтэрнэт-пратэсту далучыліся больш за тысячу чалавек.

Стужка навінаў