Палове ўдзельніц «Міс Беларусь» рэзка стала дрэнна і яны звярнуліся да лекара


12 удзельніц конкурсу «Міс Беларусь-2016» адчулі недамаганне.

Madeli

Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка тэлеканалу АНТ Юлія Дуброўская. Цяпер дзяўчыны знаходзяцца ў першай менскай паліклініцы для ўстанаўлення дыягназу.

«Удзельніцы ўвесь час знаходзяцца разам. У іх штодзённыя мерапрыемствы, учора рэпетавалі. Магчыма, два халодных дні справакавалі захворванне. Можа быць, адна з іх прыхварэла і заразіла іншых віруснай інфекцыяй. Мы чакаем заключэння лекараў», – адзначыла Юлія Дуброўская.

У Нацыянальнай Школе прыгажосці прайшоў конкурс «Этна Стыль» (фота)

Тыдзень таму арганізатары конкурсу адхілілі ад удзелу адну з удзельніц, якая спазнялася на рэпетыцыі. Такім чынам, колькасць прэтэндэнтак на карону скарацілася да 24-х.

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Глядзі таксама
Каментары