Палова расейцаў – за Сталіна


Кожны другі расеец станоўча ацэньвае дзейнасць Іосіфа Сталіна ў якасці кіраўніка СССР падчас Другое сусветнае вайны. Гэткія звесткі галасавання, апублікаваныя напярэдадні чарговага святкавання Дня перамогі, прыводзіць расейскі фонд «Общественное мнение».

Больш за 30 % рэспандэнтаў ацанілі дзейнасць Іосіфа Сталіна ў нечым станоўча, у нечым адмоўна, а 8 % адсоткаў – рэзка адмоўна.

Паводле апытання, амаль 80 % гатовыя ўзяць удзел у імпрэзах, прысвечаных перамозе. Больш за палову расяянаў лічаць Дзень перамогі ў першую чаргу народным святам. У апытанні ўзялі ўдзел паўтары тысячы расейцаў з пяцідзесяці трох рэгіёнаў краіны.

Рэйтынг сталіна расце

Паказальна, што ў 2005-ым годзе толькі 40 % расейцаў станоўча ацэньвалі дзейнасць генералісімуса ў перыяд вайны. Фактычна, чым меней застаецца жывых сведкаў сталінскіх рэпрэсіяў, тым больш расце рэйтынг Сталіна.

Глядзі таксама
Каментары