Палова моваў, на якіх сёння размаўляе свет, могуць знікнуць ужо да канца стагоддзя


Да канца стагоддзя можа знікнуць палова існуючых у дадзены момант моваў, паведамляе ЮНЕСКА. Ці будзе сярод іх беларуская?

Эксперты арганізацыі высветлілі, што на сённяшні дзень прыкладна дзвюма тысячамі моваў з сямі тысяч валодаюць менш за 1000 носьбітаў.

Чытайце таксама >>>> Ці людзям цяжка паверыць, што мне прасцей размаўляць па-беларуску?

Краіны Афрыкі (якія размяшчаюцца на поўдзень ад Сахары), а таксама Акіяніі, Аўстраліі і Паўднёва-ўсходняй Азіі страцяць большасць моваў ужо да канца XXI ст. ЗША таксама могуць пазбавіцца больш, як сотні карэнных моваў, калі ўлады краіны ў хуткім часе не прыкладуць намаганні для іх аднаўлення і падтрымання, дадаюць эксперты.

Паводле звестак ЮНЕСКА, большасць людзей на планеце размаўляюць на кітайскай мове. Расейская мова ўвайшла ў першую дзясятку спісу, заняўшы шостае месца. Увогуле, большая частка жыхароў Зямлі размаўляюць усяго толькі на дванаццаці мовах.

Чытайце таксама >>>> Шляхта ела слімакоў і захаплялася беларускаю мовай

Беларускай мове эксперты ЮНЕСКА паставілі адзнаку «unsafe» – «у небяспецы». Гэта вышэйшы бал для моваў, якія знаходзяцца пад пагрозаю. Існуюць больш трывожныя ацэнкі: definitely endangered (адназначна знаходзіцца ў небяспецы), severely endangered (моцная небяспека), critically endangered (крытычная небяспека) і, нарэшце, extinct – «мёртвая».

АК, belsat.eu, паводле interfax.by

Стужка навінаў