Палітолаг Бялкоўскі: Лёс Данбасу залежыць ад параду ў Маскве 9 траўня


Калі Пуціна «зняважаць» у Дзень Перамогі, вайна на ўсходзе Украіны адновіцца, упэўнены расейскі палітолаг Станіслаў Бялкоўскі.

Палітолаг мяркуе, што Менскія пагаднення аб спыненні агню не будуць працаваць, а на ўсходзе Украіны ў хуткім часе адновяцца баявыя дзеянні. Бялкоўскі таксама лічыць, што развіццё сітуацыі на ўсходзе Украіны будзе залежаць ад міжнароднага прадстаўніцтва на Парадзе Перамогі ў Расеі 9 траўня, падае korrespondent.net.

Такое меркаванне палітолаг выказаў увечары 27 сакавіка ў эфіры праграмы «Чорнае люстэрка» на тэлеканале «Інтэр».

«Вядома, вайна хутка адновіцца. Я ў гэтым не сумняваюся», – сказаў Бялкоўскі.

Ён падкрэсліў, што Менскія пагадненні з’яўляюцца «фэйкам і блефам», паколькі ў гэтых пагадненнях не ўдзельнічае галоўны субект – Расея.

Аб развіцці сітуацыі на Данбасе ён сказаў: «Усё будзе залежаць ад таго, наколькі Пуціна прынізілі і абразілі напярэдадні 9 траўня. Мяркуючы па ўсім, ніводзін кіраўнік дзяржавы-чальца кааліцыі дзяржаў-пераможцаў у Другой сусветнай вайне не прыедзе гэта святкаваць».

Бялкоўскі перакананы, што паводзіны прэзідэнта РФ – «рэактыўныя». «Вось яго пакрыўдзяць, і ён зноў пачне вайну. Таму што ўся гэтая вайна, якая адбываецца, з’яўляецца механізмам прымусу Захаду да любові», – рэзюмаваў ён.

9 траўня ў Маскве пройдуць святочныя мерапрыемствы з нагоды 70-й гадавіны заканчэння вайны. Шмат якія заходнія лідары ўжо адмовіліся ад прыезду ў Расею на Парад Перамогі.

МЯ, belsat.eu, паводле korrespondent.net

Глядзі таксама
Каментары