Пахаладанне ў Кітаі: лопаюцца трубы, а гараджане робяць сэлфі з ледзяшамі


Халады, якія абрынуліся на Кітай, падарылі прыемную вачам карціну.

Рэзкае зніжэнне тэмпературы ў Кітаі прыводзіць да таго, што водаправодныя трубы лопаюцца. Але ў выніку на вуліцах, як у Пекіне, ствараюцца крышталёвыя цуды. На галінах гарадскіх дрэваў сфармаваліся ледзяшы. Жыхары гораду зацікавіліся амаль 300 квадратнымі метрамі прыгажосці і пачалі рабіць фотаздымкі.

У першы дзень зімы тэмпература ў Пекіне ўпала на 9 градусаў цэльсія.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў