«Пагоня» змяніла пол


[vc_single_image image=”0″ img_size=”large”]

Сімвал Vieršnica з’явіўся на беларускім рынку. Новую версія герба – з жанчынаю-рыцарам – можна ўбачыць на вокладцы кнігі.

У выдавецтве «Кнігазбор» выйшаў зборнік вершаў Алеся Плоткі «Байсан». У ім сабраныя і зусім раннія творы, і апошнія: ад маладых гадоў у Чарнобыльскай зоне да перажытага на прасторы ад Багамаў да Ўладзівастоку.

Гераіня вокладкі кнігі – Vieršnica, аўтарскае бачанне беларускіх жанчынаў, што натхняюць на творчасць. Мастацкае ўвасабленне сімвалу паводле ідэі аўтара выканала мастачка Юлія Галавіна. Значны ўплыў на канчатковы змест і форму кнігі аказалі творцы Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч (Сачанка) і Віталь Рыжкоў. Рэдагавала выданне Наталлі Кучмель. Замовіць кнігу ў Беларусі і па-за яе межамі можна на афіцыйным сайце аўтара – baisan.org.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца:

16 лютага ў Менску, у галерэі TUT.BY разам з Уладам Бубенам і Змітром Плянам

28 лютага ў Віцебску у арт-прасторы Vitebsk4Me разам з Вольгай Чайкоўскай

АК, belsat.eu

Стужка навінаў