Падпаліць неба

  • [gallery ids="0"]

    Больш за тысячу менчукоў сабраліся ў парку, каб адзначыць Дзень Святога Валянціна і запусціць у неба кітайскія ліхтары.

    Абмеркаванні гэтай імпрэзы ў сталічным грамадскім транспарце можна было пачуць яшчэ за некалькі дзён да Дня святога Валянціна.

    Камерцыйная суполка па продажы нябесных ліхтароў у адной з сацыяльных сетак запрашала адзначыць дзень закаханых запускам кітайскіх ліхтароў у Парку дружбы народаў. Ліхтары да закаханых асаблівага дачынення не маюць (яны выкарыстоўваліся ў войску старажытнага Кітаю ў мэтах напужаць ворага, а таксама для абмену інфармацыяй на адлегласці), але імпрэза сабрала больш за тысячу чалавек.

    Нягледзячы на тое, што ліхтары на месцы каштавалі ў два разы больш, чым анансавалася, чарга па іх расцягнулася на сотню метраў. Менавіта праз гэта адначасовага запуску не адбылося: тым, хто набыў ліхтар, не цярпелася адразу запусціць яго ў паветра. Паводле законаў фізікі, для ўзлёту паветра ў самім ліхтары павінна прагрэцца да 100-120 градусаў, і фальстарт азначаў маментальную смерць для зніча-лятуна. Многія ліхтары падалі на зямлю, і каханкі ішлі да прадаўцоў па новыя, а дзеці з навакольных двароў бегалі ў пошуках тлеючых папяровых канструкцый, каб затушыць іх.

    Групы самотных дзяўчат глядзелі на спробу закаханых падпаліць кавалак вугля ўнутры шара, і гучна запытвалі адна другую «навошта гэта ўсё рабіць? у чым прыкол?» Сямейныя пары з дзецьмі паводзілі сябе як на пікніку: яны выцягвалі бутэрброды і тэрмасы, а ліхтар выконваў ролю мангала. І толькі каханкі не звярталі ўвагі ні на што і на на каго: адправіць у неба ліхтар было няпростай справай. Згодна з маймі прыблізнымі падлікамі, кожны пяты ліхтар згараў яшчэ на зямлі. Пра поспех альбо няўдачы сваіх ліхтароў маладзёны гучна дыскутавалі па дарозе да прыпынку і ў тралейбусах.

    Наступную акцыю прадпрымальнікі плануюць правесці 8-га сакавіка на гэтым жа месцы. Няма сумневаў, што закаханае студэнцтва іх ахвотна падтрымае.

    ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары